Group show 

 

 

04.09 – 04.10.2012

Y Gallery, Minsk, Belarus

 

 

Curator: Lena Prents

Artists: Goldin & Senneby, Ane Hjort Guttu, Asako Iwama, Aleksander Komarov, Andrei Liankevich, Marina Naprushkina, Sergey Shabohin, Jura Shust

 

 

 

 

Work: Sergey Shabohin presented instalation We are Stern Consumers of Cultural Revolutions

  

Sergey Shabohin, We are Stern Consumers of Cultural Revolutions, 2012

 

 

Explication (in Belarusian):

 

З пункту погляду геаграфii Еўропа з’яўляецца невялiкiм заходнiм прыдаткам еўразiйскага матэрыка, што прасцiраецца памiж Уралам і А тлантыкай, i ў прыблiзным цэнтры якога знаходзiцца Беларусь. Гiстрычна з Еўропай звязваюць значна болей: iдэi свабоды, дэмакратыi, правоў чалавека, дух асветы i парадак, пабудаваны паводле запаведзяў рацыянальнага розуму. Але менавiта ў эпоху Асветы сфармаваўся i iдэалагiчны падзел кантынента на Заходнюю Еўропу, што стаіць на чале цывілізацыі, i на больш адсталую Усходнюю Еўропу. Такое ацэначнае меркаванне, якім на Захадзе карысталіся, каб занізіць вартасць Усходу, шматкроць пераймалася і самой Усходняй Еўропай – як несупынная скарга на ўласныя i iдэалiзацыя заходнiх варункаў.

Што i хто належыць да Еўропы, хто гэта вырашае? Ці застаецца Еўропа і па сённяшні дзень пэўным ідэалам? Якую вартасць маюць еўрапейскія каштоўнасці? Ці не ёсць Еўропа найперш эканамічнай уніяй? I якое значэнне мае культура ў такой супольнасці? У часы глабалізацыі i пад цiскам эканамiчнага крызiсу гэтыя пытаннi ўсе болей выходзяць выходзяць па-за межы палітыкі ды навукі ў грамадскасць – i знаходзяць сваё адлюстраванне ў працах мастакоў. Так адначасова перамяшчаецца i фокус разгляду падобных пытанняў. Мастацтва звяртаецца да еўрапейскiх рэалiй, якiя не проста прывесцi ў адпаведнасць з гучным пафасам еўрапейскага адзінства і салiдарнасцi.

 

 

Творчы дуэт Голдзiн & Сеннебай даследуе уплыў эканомікі на розныя грамадскія сферы. «Змяняючы пункт гледжання» – гэта правядзенне асацыяцый памiж субсідыямi ў сельскай гаспадарцы ды ў сiстэме фiнансавання мастацтва.

Марына Напрушкiна запазычыла назву для свайго вiдэа – «Багацце для ўсiх!» – з перадвыбарных прамоў германскага лідэра партыі левых. Праз сутыкненне розных кантэкстаў яна падымае пытаннi пра сутнасць тых абяцанняў дабрабыту, якія даюць еўрапейскія палітыкі.

Мiхаэль Эртс звяртаецца да iдэi iснавання грамадства як супольнасці i да ўзаемапавагі сярод розных суполак. У сваiх перформансах ён запрашае прадстаўнiкоў розных клубаў, суполак i аб’яднанняў узвесцi сабе помнiк (іранічная адсылка да бюргерства 19-га стагоддзя, якое масава ставіла сабе помнік за помнікам), i з гэтай нагоды задумацца пра матывацыю ўласнай дзейнасці i распавесцi пра яе гледачам.

Аляксандар Камароў спасылаецца ў вiдэа «Урокі мовы» i «Паліпадуаценне» да дэбатаў аб ролi нацыянальных моў у глабальным суполлi. Яго прыцягвае iдэя мовы, якая здольная стварыць штосьці новае, а не  раз’ядноўваць людзей.

Вiдэа Aнэ Х’ёрт Гуту «Свабода патрабуе свабодных людзей» – каментарый да нарвежскай школьнай адукацыi. Мастачка распавядае гісторыю васьмігадовага хлопчыка, якi няўтульна сябе адчувае ў дысцыплінуючым гарсэце школьнай сістэмы i патрабуе права на самастойнае мысленне.

Андрэй Лянкевiч даследуе ў сваiх фатаграфiях канструкцыi беларускай iдэнтычнасцi, якiя спалучаюць у сабе вытокі з розных крыніц.

Японская мастачка Асака Iвама ў сваіх перформансах, падчас якiх яна гатуе ежу, таксама падымае тэму ідэнтычнасцяў. Яе цікавіць сутыкненне розных самаiдэнтыфiкацый: азіяцкай ды еўрапейскай, жаночай ды мужчынскай.

Сяргей Шабохiн паказвае ў iнсталяцыi We are stern consumers of cultural revolution на прыкладзе беларускага авангарда шляхi камерцыялiзацыi культуры.

Юра Шуст звяртаецца ў сваiх працах да рознасцi i, часам, парадаксальнасцi ўспрыняцця Беларусi знутры i звонку. Ён разглядае асабiстыя i грамадскiя працэссы, што здольныя развiвацца на глебе iзаляцыi.

 

Партнёрамi Europe (to the power of) з’яўляюцца: Мастацкі музей, Лодзь; Куратарская праграма па сучаснаму мастацтву / Каралеўскі каледж мастацтваў у Лондане; Мастацкі цэнтр Хені Онстада, Ховікоден / Осла.

Партнёры-удзельнікі: Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва / Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільнюс; інтэрнэт-часопіс “Новая Еўропа”, Мінск; Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск; SALT, Стамбул; Музей сучаснага мастацтва, Ваяводзіна, Нові-Сад; Галерэя Св. Лукаса, Брусэль; Тайбэй Цэнтр сучаснага мастацтва, Тайбэй; Творчая прастора Вітамін, Пекін / Гуанчжоў; Музей Сан Тэльма і Упраўленне культурнай сталіцы Еўропы 2012 года, Даностыя — Сан-Себасцьян. 

 

 

 

ygallery.by