Group show 

 

 

15 – 17.02.2013

Kulturhuset, Stockholm, Sweden

Main program of the Stockholm Independent Art Fair Supermarket 2013

 

 

Curators: Valentina Kiseliova, Anna Chistoserdova, Anna Viola Hallberg

Оrganizer: Y Gallery

Artists: Alexei Lunev, Mikhail Gulin, Ruslan Vashkevich, Sergey Shabohin, Anna Viola Hallberg, Björn Perborg, Bror Kronstrand

 

 

 

 

 

Explication (in Belarusian):

 

Асноўнай тэмай Supermarket 2013 абрана  тэма шчасця. У супольным беларуска-шведскім куратарскім праекце даследванне пытання “Што такое шчасце?” праводзіцца праз прызму асобы мастака.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць праект LET`S TALK ABOUT… – серыю відэа інтэрв’ю з беларускімі мастакамі, якія выяўляюць свой творчы патэнцыял праз куратарскую дзейнасць; штодзённыя прэзентацыі праектаў галерэі і куратарскіх праектаў, якія ажыццяўляюцца беларускімі мастакамі.

Aнна Віёла Холберг (Anna Viola Hallberg, з 2010 г. як супрацоўнік Aview Nomad Galleryудзельнічала ў супольных з галерэяй “Ў” праектах у Беларусі ды Швецыі) і Б’ёрн Пербарг (Björn Perborg) прадставяць яшчэ не завершаны праект MAKING THE IMMORTAL. Ён складаецца з фільма і праекта для галерэйнай прасторы, у якім закранаецца тэма творчасці мастака Брора Кронстранда (Bror Kronstrand), разуменне задач мастака ў сённяшнім грамадстве і структуры рынка.

Адметнай рысай супольнага праекта стане інтэрактыўнасць. Такім чынам, падчас Supermarket 2013 наведвальнікі павільёна будуць мець магчымасць пагутарыць у рэжыме онлайн з прадстаўнікамі беларускага арт-кам’юніці, а таксама запісаць свой відэа-адказ на пытанне “Што робіць мастака вялікім?”.

 

 

 

ygallery.by