Group show 

 

 

27.08 – 19.09.2010

Y Gallery, Minsk, Belarus

 

 

Curator: Alexey Lunev

Artists: Vitaly Brusinsky, Zhanna Gladko, Michail Gulin, Sergey Kiriuschenko, Andrej Liankevich, Zoya Lucevich, Aleksander Nekrashevich, Sergey Shabohin, Antonina Slobodchikova, Tamara Sokolova, Rodion Stulinsky, Igor Tishin, Paulina Vitushcanka

 

 

 

Work: Sergey Shabohin presented object Original/Copy

Sergey Shabohin, Original/Copy, 2010

 

 

 

Explication (in Belarusian):

 

Наша выстава – гэта эксперымент, мэта якога – разгледзець, як традыцыйныя матэрыялы могуць стаць сродкамі пераасэнсавання твораў, якія знаходзяцца на перадавой лініі беларускага сучаснага мастацтва. Фатаграфія, відэа, інсталяцыя, арт-аб’екты і жывапіс алеем. Ці адбудзецца паміж імі дыялог. Наколькі яны далёкія адно ад аднаго? Ці могуць яны ўзаемадзейнічаць паміж сабой? Прапануем Вам паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з намі.

У нашым праекце ўдзельнічаюць як вядомыя аўтары, так і маладыя мастакі. Сярод удзельнікаў — а іх больш за трыццаць — такія яскравыя асобы арт-поля як М. Гулін, А. Слабодчыкава, В. Брусінскі, Т. Сакалова, А. Лянкевіч, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіч, З. Луцэвіч. Мы не толькі станем сведкамі найцікавейшых прэм’ер, але, магчыма, на нашых вачах адбудзецца нараджэнне новых зорак на мастацкай сцэне Беларусі.

У рамках праекта адбудзецца шэраг майстар-класаў, прафесійных дыскусій і лекцый. Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” далучаецца да ініцыятывы кампаніі LIQUI MOLY у пошуку і падтрымцы маладых талентаў. Вынік гэтага ўнікальнага супрацоўніцтва будзе цікавы як прадзвінутай моладзі, так і паважанай кансерватыўнай публіцы і, спадзяемся, стане адной з найяскравейшых падзей сярод мастацкіх праектаў восені.

 

 

ygallery.by