Group show and curatorial project

 

 

01.11.2009 – 20.01.2009

Y Gallery, Minsk, Belarus

 

 

Curator: Sergey Shabohin

Artists: Alexandr Belsky, BWGM, Mihail Gulin, Daria Ivanovskaj, Artur Klinov, Andrey Lenkevich, Alexey Lunev, Alexandr Nekrashevich, Maksim Osipov, Konstantin Selihanov, Sergey Shabohin, Elena Shichko, Antonina Slobodchikova, Anna Sokolova, Ruslan Vashkevich, Pavel Voinitsky, Sergey Voitchenko, Vladimir Zesler, Sergey Zhdanovich

 

 

 

Works: Sergey Shabohin presented installation Gray office. Pop art in the USSR, project Art Commercialism Cycle and object Andy Golden Head

 

Sergey Shabohin, Andy Golden HeadAndy Warhol bust by an unknown author, golden paint, rhinestones / 2009

 

 

 

Explication (in Belarusian):

 

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”. Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы.

У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д.

Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца стварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым альбо гэта проста падманлівая ілюзія?”

Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале”.

 

 

 

ygallery.by