Group show

 

 

22.09.2010 – 06.10.2010

Y Gallery, Minsk, Belarus

 

 

Curator: Valentina Kiseliova

Artists: Mikhail Gulin and Antonina Slobodchikova, Alexey Lunev, Ulrike Mohr, Sergey Shabohin, Olga Sazykina, Thorsten Streichardt, Mona Jas

 

 

 

Work: Sergey Shabohin presented installation Conservation 

 

Sergey Shabohin, Conservation, 2010

 

 

 

Explication (in Belarusian):

 

Праект «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі» — куратарскі праект, мэтаю якога з’яўляецца стварэнне прасторы для творчых камунікацый паміж мастаком, мастацтвазнаўцам і гледачом.

У праекце бяруць удзел мастакі з Германіі і Беларусі.

Кожнаму з удзельнікаў была дадзена магчымасць вызначыць актуальную тэму для камунікацыі адно з адным і з гледачом, выбраць форму і сродак яе перадачы. Часцяком для адэкватнай ацэнкі і інтэрпрэтацыі твора сучаснага мастацтва гледачу патрабуецца не толькі гатоўнасць да дыялога, але і пасярэднік у асобе мастацтвазнаўцы, крытыка. Наладзіць дыялог у межах праекта дапамогуць лекцыі, круглыя сталы і творчыя майстэрні, якія прапануюць нестандартныя шляхі набліжэння да аб’ектаў сучаснага мастацтва.

Дыялог як прынцып культурнага развіцця садзейнічае ўзаемаабмену паміж нацыянальнымі культурамі. Асобна ўзяты чалавек залучаецца ў гэты працэс шляхам суб’ектыўнага пераасэнсавання «сваёй» і «чужой» культур. На актывізацыю такога дыялога і скіраваны праект «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі».

Выстава створана ў межах ментарскай праграмы з удзелам галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і творчага аб’яднання «Новае таварыства выяўленчага мастацтва» (NGBK, Берлін). Праект праводзіцца ў межах ініцыятывы «Культура і развіццё» Інстытутаў імя Гётэ ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

 

 

 

ygallery.by